"КРЕАТИВНЫЕ ЛЮДИ БЕЛАРУСИ"   
 
Главная Акции Голосование Статьи Гостевая Форум  
Отчеты об акциях
 

» 18/10 2005"Под зонтом"

» 21/09 2005 "День мыльных пузырей"

» 16/04 2005 "Тур на велосипедах"

» 07/04 2005 "Противогазы на остановках"

   
   

ТУР на ВЕЛОСИПЕДАХ

Удзельнікаў гэтай акцыі аб’яднала адно жаданне: паказаць, што веласіпед — таксама транспарт. Проста іх гэтаксама, як і аўтара ідэі, Андрэя Розума, задрала, што ў сталіцы Бацькаўшчыны не пракоцішся спакойна на веліку па праезжай частцы. Пешаходы небеспадстаўна лічаць, велік на тратуары — крыніца лакальнага ДТЗ: "Саб'юць, гады!". У сваю чаргу вадзілы таксама неадэкватна рэагуюць, калі бачаць велік на дарозе — "Што ГЭТА такое?". А ў "Правілах дарожнага руху" ясна напісана: любы веласіпедыст мае свой законны метр праезжай часткі.

Аўтар ідэі акцыі — Андрэй Розум — паглядзеў на ўсё гэта і вырашыў, што і вадзілам, і веласіпедыстам трэба давесці: катайцеся па дарозе, болей і часцей — і будзе вам шчасце! Згодных з такім мэсыджам вела-шафёраў ў суботу ля цырку сабралася больш за дзясятак: повары, будаўнікі, нявесты, студэнты, офісныя клеркі і інш. Кантынгент як мае быць! І гэта далёка не ўсе, хто вырашыў адстойваць законныя правы прыніжаных і зняважаных на двух колах.
Аўтар ідэі і ягоныя памагатыя гэтым турам не паставілі кропку на сваім ЭКШНе. На гэтым тыдні гараджан чакае сапраўдны вела-экшн. Што гэта будзе за шоў, Розум з кампаніяй маўчаць. Але відовішча будзе яшчэ тое!

ФОТОГРАФИЯ С АКЦИИ

 


Фотоотчет

 

 
Счетчики
 
Используются технологии uCoz